Як зрабіць свой унёсак
Далучайцеся
Ці любіце Вы свабоду апраграмаваньня і супольнасьці адкрытага апраграмаваньня? Ці падабаецца Вам апраграмаваньне МэдыяВікі, Вікіпэдыя або якія іншыя бачыны «Вікімэдыі»?
Тады дзяліцеся тут сваімі ўменьнямі і навучайцеся ад іншых удзельнікаў. Гэтая старонка дапаможа вам пачаць, падаўшы агляд галінаў, якімі вы можаце займацца.Больш карыснай інфармацыі
Зносіны
Ёсьць некалькі спосабаў, якімі Вы можаце зьвязацца з супольнасьцю «Вікімэдыі».
- Карыстайцеся #wikimedia-dev connect праз рэтрансьляваны інтэрнэт-чат для зносінаў у рэальным часе.
- Ёсьць таксама некалькі сьпісаў рассылкі для абмеркаваньня апраграмаваньня «Вікімэдыі». Даступны поўны сьпіс.
- Вы можаце таксама сачыць за навінамі «Вікімэдыі» ў сацыяльнай сетцы і пашыраць іх.
- Вы можаце таксама падпісацца на Тэхнавіны, каб атрымліваць на Вашай старонцы гутарак штотыднёвае падсумаваньне апошніх зьмяненьняў апраграмаваньня без тэхнічнага жаргону.
Рэдагаваньне і абмеркаваньне ў МэдыяВікі
Калі Вы дагэтуль не карысталіся МэдыяВікі:
- Зарэгіструйце Ваш уліковы запіс на mediawiki.org.
- Навучыцеся рэдагаваць вікі-старонкі з дапамогай «Візуальнага рэдактара» або рэдагаваньня крынічніка.
- Можаце вольна правіць Вашую старонку ўдзельніка(-цы). Вы можаце карыстацца Шаблёнам зьвестак пра ўдзельніка. Даведайцеся больш, прачытаўшы ўказаньні Вікіпэдыі.
- Праверце Help:Навігацыя .
- Вы можаце абмеркаваць зьмест кожнай старонкі на яе адпаведнай Старонцы абмеркаваньня. Вы можаце перапісвацца з удзельніцамі(-камі) праз даданьне адкрытага паведамленьня на іх старонках гутарак. Даведайцеся больш на Help:Talk pages .