Help:Рэдагаваньне старонак

This page is a translated version of the page Help:Editing pages and the translation is 77% complete.
Outdated translations are marked like this.
PD Заўвага: Рэдагуючы гэтую старонку, Вы даеце згоду на зьмяшчэньне свайго ўнёску пад CC0. Падрабязьней глядзіце Public Domain Help Pages. PD

Рэдагаваць зьмест вікі вельмі лёгка:

  1. Націснуць укладку «Рэдагаваць» уверсе старонкі.
  2. Зрабіць зьмены ў тэксьце.
  3. Націснуць кнопку «Захаваць старонку».

Вось так проста!

Правілы рэдагаваньня, пагадненьні і фарматаваньне

Правіла нумар адзін у рэдагаваньні вікі — будзьце рашучымі. Наперад — рабіце зьмены. Іншыя людзі могуць выпраўляць вашыя памылкі, таму набярыцеся сьмеласьці і паспрабуйце! Існуюць розныя пагадненьні, правілы і філязофіі рэдагаваньня старонак вікі, але правіла «будзьце рашучымі» — самае важнае зь іх!

Вашым рэдагаваньнем вы можаце дадаваць параграф ці старонку зьмену, або гэта можа быць проста выпраўленьне артаграфічнай памылкі. Імкніцеся пісаць зразумела і ляканічна. Самае важнае, упэўніцеся, што вы заўсёды робіце нешта, што паляпшае зьмест вікі.

Калі вам трэба ўжыць нейкі тып фарматаваньня, напрыклад, для новага загалоўку ці тоўстага тэксту, вы можаце зрабіць гэта з дапамогай вікі-сынтаксысу або кнопак у панэлі інструмэнтаў над полем рэдагаваньня. Глядзіце Help:Фарматаваньне дзеля тыповых прыкладаў фарматаваньня.

Калі вы хочаце патрэніравацца ў рэдагаваньні, дык можаце праверыць гэта на старонцы з назвай Project:Sandbox , адмысловай зарэзэрваванай для вашых тэставых спробаў.

Кароткае апісаньне зьменаў

Перад захаваньнем зьменаў вы можаце ўвесьці кароткі тэкст (ня больш за 500 сымбаляў) у поле «Кароткае апісаньне зьменаў:», які апісвае вашыя зьмены. Надта не турбуйцеся пра гэта, і не марнуйце зашмат часу над меркаваньнем: проста ўвядзіце кароткае апісаньне сваіх зьменаў. Можаце, напрыклад, напісаць „праўка артаграфіі“ ці „дадаў/ла інфармацыю пра сланечнікі“.

Гэтае апісаньне захоўваецца разам з вашай зьменай і дазваляе іншым людзям сачыць за зьменамі ў вікі больш эфэктыўна.

Папярэдні прагляд

Ня лішнім будзе скарыстацца кнопкай «Праглядзець», каб пабачыць, як будуць выглядаць вашыя зьмены перад захаваньнем. This is also related to tracking changes because every time you save, this is displayed to others as a separate change. This isn't something to worry about too much, but it's good to get into the habit of eliminating mistakes in your own work, by using a preview before saving, rather than saving, then having to do another edit just to make one or more minor corrections.

Паказ зьменаў

Іншая функцыя — кнопка «Паказаць зьмены», якая дазваляе пабачыць розьніцу паміж актуальнай вэрсіяй і зробленымі зьменамі.

Protected pages

Pages that are protected cannot be edited by anyone except users of a specific group. Protected pages will instead display "View source" instead of edit. In that case, to edit a protected page, contact a user who has permission to edit the page. The default protection levels are as follows:

  • None (allow all users)
  • Autoconfirmed (prevent edits by new and unregistered users)
  • Sysop (prevent edits by all users except administrators)

Іншыя спосабы рэдагаваньня

Вы таксама можаце ствараць, пераносіць (пераймяноўваць) ці нават выдаляць старонкі:

Памятайце, што вашая мэта — паляпшэньне зьместу вікі з дапамогай вашых рэдагаваньняў.

Абмеркаваньне

Кожны артыкул мае сваю «старонку абмеркаваньня», дзе вы можаце задаць пытаньні, зрабіць прапанову або абмеркаваць выпраўленьні. See Help:Talk pages .