Дапамога:Паведамленьні пра ўваход

This page is a translated version of the page Help:Login notifications and the translation is 82% complete.
Outdated translations are marked like this.

Вітаем! Вы трапілі сюды, атрымаўшы паведамленьне пра спробу ўваходу ў свой уліковы запіс? Не хвалюйцеся! Ваш уліковы запіс у бясьпецы.

Чаму я атрымаў паведамленьне(-і)?

Вам прыйшло паведамленьне, бо нехта спрабаваў (і ня здолеў) увайсьці ў ваш уліковы запіс. Калі спроба ўваходу адбываецца з прылады ці броўзэры, якім вы раней не карысталіся, пасьля няўдалага ўваходу вы атрымаеце паведамленьне. Калі спроба ўваходу была на вядомай прыладзе ці броўзэры, тады паведамленьне накіроўваецца пасьля пяці спробаў.

Паведамленьні былі згенэраваныя функцыяй $LoginNotify, прадстаўленай у 2017.

Please note that this feature relies on cookies to keep track of the devices you have used to log in. Deleting the cookies or using your browser's "incognito/private browsing" feature will cause the device to be regarded as new and, therefore, trigger the above notification as a "false positive" warning.

Што мне рабіць?

Вам варта мець надзейны і ўнікальны пароль да свайго ўліковага запісу. Калі вы ня ўпэўненыя ў гэтым, тады зьмяніце пароль як мага хутчэй. Паводле аднаго з дасьледаваньняў пра скрадзеныя паролі ўліковых запісаў, калі 17% з 10 мільёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў мелі паролем «123456».[1] Don't be one of them!

Ня будзьце такім, як яны! Калі маеце надзейны пароль, але падазраяцё, што нехта спрабаваў яго падабраць, лепей усё ж зьмяніце.

Добра будзе таксама прывязаць да свайго ўліковага запісу э-мэйл-адрас на той выпадак, калі вы страціце доступ і схочаце яго вярнуць. Э-мэйл можна настроіць на першай закладцы вашых Наладаў. Можаце таксама зірнуць на гэтае эсэ па папярэджаньні ўзлому ўліковых запісаў, якое мае некалькі агульных парадаў-памятак пры карыстаньні інтэрнэтам.


Як працуе гэтая функцыя?

 
Памылка пры спробе ўваходу на Echo
 
Памылка пры спробе ўваходу, адлюстроўваная ў іншай вікі

Пашырэньне адсочваце вядомыя броўзэры, дадаючы ў яго пячэньку HTTP. Дзеяньне пячэнькі аўтаматычна сканчаецца праз 180 дзён. Калі ў новым броўзэры здараецца няўдалая спроба ўваходу, яно генэруе Echo-паведамленьне з папярэджаньнем карыстальніку пра спробу ўваходу. Іншы спосаб, якім мы ідэнтыфікуем вядомыя прылады — праверка цяперашняга IP-адрасу падсеткі з IP-адрасамі, выкарыстанымі нядаўна (і захаванымі ў часовым кэшы сэрвэра). Ніякая інфармацыя не захоўваецца ў базе зьвестак, і ні пры якіх умовах ніякая прыватная інфармацыя ня зьявіцца публічна, у тым ліку IP-адрас/месцазнаходжаньне нападніка. Юрыдычная і каманда па бясьпецы ФВМ упэўніліся, што рэалізацыя абодвух спосабаў адпавядае нашай Палітыцы прыватнасьці і меркаваньням бясьпекі.

У выпадку вядомых прыладаў/IP мы дапускаем да 5 спробаў уваходу перш, чым папярэдзіць карыстальніка пра спробу ўваходу, паколькі цалкам магчыма памыліцца ў наборы ці забыцца на пароль. Калі ж было 5 і болей няправільных спробаў, паведамленьне выдасьць: «Было некалькі няўдалых спробаў увайсці ў ваш уліковы запіс з моманту вашага апошняга ўваходу ў сістэму. Калі гэта былі не вы, пераканайцеся, што ваш уліковы запіс мае надзейны пароль.»; тое ж будзе пасьля 10, 15 спробаў і да т. п.

У выпадку невядомых прыладаў/IP мы папярэджваем пра кожную памылковую спробу ўваходу. Пашырэньне аб’ядноўвае такія паведамленьні, каб не засыпаць карыстальнікаў залішнімі аднолькавымі паведамленьнямі. Напрыклад, калі зь невядомай прылады адбылося 3 спробы ўваходу, прыйдзе адно паведамленьне з тэкстам: «Было некалькі няўдалых спробаў увайсці ў ваш уліковы запіс з новай прылады з моманту вашага апошняга ўваходу ў сістэму. Калі гэта былі не вы, пераканайцеся, што ваш уліковы запіс мае надзейны пароль.». Пры далейшых спробах гэтае паведамленьне будзе абноўленае да «4 спробы ўваходу», «5 спробаў уваходу» і да т. п.

На зацемку

Карыстальнікі могуць атрымаць гэтыя паведамленьні двума спосабамі — альбо вэб-паведамленьнямі Echo, альбо э-поштай. Дапомна для ўсіх уключаныя вэб- і э-мэйл-паведамленьні. Гэта можна настроіць у наладах паведамленьняў.

Пасьпяховыя ўваходы

Пашырэньне дазваляе вам атрымліваць э-мэйл пры пасьпяховым уваходзе ў ваш уліковы запіс зь невядомае прылады і IP. Асабліва гэта прыдатна для адмінаў ці іншых роляў, якія асьцерагаюцца, што іхнія правы могуць быць злоўжытыя. Дапмона гэтыя паведамленьні ўключаныя. Зьвярніце ўвагу, што для гэтай функцыі вэб-паведамленьні адключаныя. Тэкст э-лісту выглядае так: «Хтосьці (магчыма вы) нядаўна ўвайшоў у ваш уліковы запіс з новай прылады. Калі гэта былі вы, вы можаце ігнараваць гэтае паведамленне. Калі гэта былі не вы, рэкамендуем вам змяніць пароль і праверыць дзейнасць уліковага запісу.». Гэта можна адключыць у наладах.

Майце моцны пароль

Некалькі парадаў, як абраць моцны пароль. Агульныя парады датычна пароляў:

  • «Абірайце моцныя паролі — даўжынёй восем і болей сымбаляў, зь літарамі, лічбамі і знакамі прыпынку» (крыніца: Бясьпека/Скіданьне паролю з Мэты). Даведайцеся болей пра паролі і бясьпеку.
  • «Як паказвае досьвед, пароль, дастаткова доўгі, зь мешанінай вялікіх і малых літараў і лічбаў, па большасьці ня складзены з слоўнікавых словаў, імёнаў ці асабовай інфармацыі (даты нараджэньня, мянушкі хатняга гадаванца і да т. п.), будзе дастаткова моцным для штодзённага карыстаньня. Паролі, якія складаюцца толькі з маленькіх літараў, могуць быць таксама моцнымі, аднак тады мусяць быць значна даўжэйшыя.» (Source: User account security on English Wikipedia).

Крыніцы