A/B testing/be

This page is a translated version of the page A/B testing and the translation is 94% complete.

A/B Тэставанне гэта просты інструмент для выяўлення таго, падабаецца карыстальнікам тая ці іншая функцыя ці не.

Карыстальнікі падзяляюцца на дзве групы. Першая бачыць новую функцыю; іншая бачыць толькі старую версію. Потым вы назіраеце за зменамі ў паводзінах розных груп, напрыклад, ці ўносіць першая група больш правак за другую.

Як наладзіць

Інструментарый для A/B тэста можа быць няпростым, таму можна паклікаць дапамогу.

Шмат A/B тэстаў праводзяцца толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. Тэсты могуць быць лімітаванымі для карыстальнікаў на пэўных вікі ці пэўных узроўнях дасведчанасці (напрыклад, толькі новых карыстальнікаў Вікіпедыі). Калі вы хочаце запусціць A/B тэст для незарэгістраваных карыстальнікаў, вам спачатку спатрэбіцца пагутарыць з камандай паляпшэння Wikimedia.

Часцей за ўсё, дзве групы ідэнтыфікуюцца па ідэнтыфікатарам уліковых запісаў карыстальнікаў. Гэтыя лічбы цалкам выпадковыя.

Мінулыя выкарыстанні

Гэта непоўны спіс мінулых выкарыстанняў пры распрацоўцы MediaWiki.

Глядзіце таксама